02 декабря, 2013

Чаму людзі адмаўляюцца ад сваіх былых пітомцаў


У пункт часовага ўтрымання "Фаўна горада" штодзень прыносяць жывёлаў. Здаюць пераважна хатніх гадаванцаў, якія даволі хутка захворваюць ад распаўсюджаных на Гурскага, 42 інфекцыяў, і чый далейшы лёс найчасцей складаецца вельмі сумным чынам. Апошнім часам, як канстатуюць дабрахвотныя ратавальнікі, безадказнасць у дачыненні да жывёлаў стала больш заўважнай. Прапануем да вашай увагі матэрыял, які быў апублікаваны на tut.by у сакавіку 2013-га года, але, на вялікі жаль, ня страціў сваёй актуальнасці.


На гарачую лінію TUT.BY звярнуўся наш чытач Віталь: “Знаёмыя валанцёры расказалі мне, што апошнім часам у “Фаўну горада” гаспадары масава панеслі сваіх былых любімцаў - сабак і катоў. Большасць думае, што гэта прытулак, дзе бясконца могуць трымаць жывёл. Але гэта не прытулак, і варта нагадаць пра гэта людзям”.

Як аказалася, такая сітуацыя сапраўды існуе. Пра гэта нам расказала Вольга - валанцёр арганізацыі “Заашанец”, якая супрацоўнічае з ДП “Фаўна горада”. Непасрэдна яна звычайна размаўляе з людзьмі, якія хочуць здаць сваіх хатніх жывёлаў у пункт часовага ўтрымання. Спрабуе ім патлумачыць, што гэта не прытулак:

- Цяпер склалася такая сітуацыя, што больш жывел прыносяць здаваць самі гаспадары, чым адлаўліваецца самой службай на вуліцах. Шмат людзей, якія здаюць жывел у “Фаўну”, зусім не цікавяцца, куды яны аддаюць пітомцаў, не цікавяцца ўмовамі і тым, што далей з імі адбываецца. Пэўна, гэта нельга назваць іначай, як простая безадказнасць. Бо гэта не прытулак, гэта пункт часовага ўтрымання і адлову жывел. На жаль, гэтае прадпрыемства дзяржаўнае, і яно не можа за свае грошы да бясконцасці іх доўга утрымліваць.

Нядаўна з’явілася афіцыйная інфармацыя пра тое, што за 2012 год “Фаўнай горада” было адлоўлена 3,5 тысячы сабак і катоў. 2,2 тысячы жывёл прынеслі сюды самі гаспадары.

"Пришел врач и сказал, что нужно избавиться от собаки"  


Апошнім часам у інтэрнэт-суполках, што прысвечаныя дапамозе бяздомным жывёлам, часцей з’яўлюцца гісторыі пра людзей, якія без разумення здаюць сваіх хатніх жывёл:

“Минчане по-прежнему продолжают думать, что “Фауна города” на ул. Гурского - это приют. И что их животным там будет даже лучше, чем дома.

Шестимесячная собака Шерри - из этого числа. К маленькому ребенку пришел детский врач и сказал, что нужно срочно избавиться от собаки. Отвезти своего шестимесячного питомца на “Фауну города” мама поручила старшей дочери Насте, которая робко сказала администратору, что хочет оставить собаку в приюте.



Пока Шерри повезло. Мы поговорили с Настей. Объяснили, что это - НЕ ПРИЮТ. Позвонили маме, которая очень удивилась, узнав, что обрекает свою собаку на смерть. И согласилась подержать дома еще пару недель”.


Алергія, пераезд, дзіця і муж


Па словах валанцёра, прычын таго, што людзі вырашаюць развітацца з хатняй жывёлай, шмат. Але далёка не ўсе такія прычыны з’яўляюцца сапраўды крытычнымі:

- Часцей людзі здаюць жывёл з-за алергіі, на другім месцы - пераезд. Матывуюць гэта тым, што ўжо не могуць забраць з сабой жывёлу на новае месца. Часам гэта гучыць сумнеўна, бо ўсё, калі захацець, можна зрабіць. Бываюць і іншыя ньюансы: выйшла замуж - муж супраць жывёлаў. На што некаторыя часам жартуюць: мо варта мужа мяняць?.. А ў некаторых выпрацоўваецца гідлівасць да пітомцаў, калі ў сям’і нараджаецца маленькае дзіця, кшталту, “шмат поўсці паўсюль”. Нехта знаходзіць жывёл, спрабуе забраць іх да сябе, але ў іх дома ўжо жыве, напрыклад, яшчэ адзін сабака ці кот, - і яны не могуць знаходзіцца разам. Застаюцца жывёлы і пасля смерці людзей, а родзічы не хочуць іх браць да сябе. Некаторыя ж нясуць кацянят, якіх нарадзіла іх жа хатняя котка. Але займацца маленькімі яны не хочуць - і здаюць.


Па словах валанцёраў, пэўную частку людзей усё ж атрымліваецца адгаварыць ад неабдуманага кроку. З тых жывёл, каго прыстроіць не атрымліваецца, больш шкада хатніх жывел: у іх вельмі слабая імунная сістэма ў параўнані з тымі, што жылі на вуліцы. Часам ад шоку і стрэсу хатнія пітомцы адмаўляюцца ад ежы і хутка паміраюць. Зусім не ад хваробы, як можа падавацца, а ад страху і болю.

- Не варта асуджаць тых людзей, што працуюць у цэнтрах часовага ўтрымання жывёл, - тлумачыць Вольга. - Са свайго боку гэтыя людзі заўседы стараюцца дапамагчы пітомцам, нават калі надзеі на шчаслівы канец ужо няма. Варта задумацца над сваім стаўленнем да жывёл. І заўседы несці адказнасць за свае ўчынкі.

Прачытаць матэрыял цалкам: http://news.tut.by/hotline/341324.html

Чытайце таксама:
Почему "Фауна города" - это не приют 
"Фауна города" глазами волонтёра


Комментариев нет:

Отправить комментарий