19 августа, 2014

У Галяндыі спэцыяльная паліцыя змагаецца супраць жорсткага абыходжання з жывёламі

Ужо ў 2011 годзе ў Галяндыі пачала дзейнічаць першая паліцэйская група для больш эфэктыўнай барацьбы з жорсткасцю ў абыходжанні з жывеламі і невыкананнем уладальнікамі сваіх абавязкаў у дачыненні да сваіх хатніх гадаванцаў. Таксама існуе і асобны тэлефонны нумар – 144 – для паведамленняў пра адпаведныя праблемы.


Урад Галяндыі акрэсьліў спэцыялізацыю новага аддзелу як кантроль выканання законаў, што абараняюць хатніх гадаванцаў, гаспадарчых і дзікіх жывёлаў ад злоўжыванняў. Яго супрацоўнікі будуць змагацца супраць:
• жорсткага абыходжання;
• невыканання ўладальнікамі сваіх абавязкаў у дачыненні да хатніх гадаванцаў;
• сэксу і парнаграфіі з удзелам жывёлаў;
• браканьерства;
• траўлі жывёлаў з дапамогай іншых жывёлаў (напрыклад, сабакамі).

У аддзеле пакуль працуюць 125 чалавек – гэта людзі, якія ўжо маюць досьвед працы ў звычайнай паліцыі, але дадаткова яны цягам некалькіх месяцаў праходзяць навучанне, каб паглыбіць свае веды пра:
• заканадаўства аб жорсткім абыходжанні (у Галяндыі існуе і адміністрацыйная, і крымінальная адказнасць);
• вызначэнне пакутаў жывёлаў;
• кампэтэнцыя паліцыі ў сфэры абароны жывёлаў;
• парадак канфіскацыі жывёлаў;
• юрыдычныя працэдуры афармлення фактаў жорсткага абыходжання.
Падрыхтоўка ўключае ў сябе тэорыю і практыку. Пасля навучання супрацоўнікі мусяць здаваць іспыт.

Да пачатку 2015 года заплянаванае пашырэнне аддзелу да 500 паліцыянтаў.

Нумар 144 (служба ратавання жывёлаў)
Нумар тэрміновага выкліку, 144, быў створаны для паведамленняў пра жывёлаў, якім патрэбная тэрміновая дапамога. Тэлефанаванні прымаюць у цэнтры апэратыўнага рэагавання галяндзкай агенцыі паліцэйскіх службаў.

Упершыню абарона жывёлаў ад жорсткасьці як асобная паліцэйская спэцыялізацыя зьявілася ў Злучаных Штатах Амэрыкі і праславілася дзякуючы праграме Animal Cops на канале Animal Planet. Менавіта гэтае тэлешоў натхніла прадстаўнікоў Партыі «Дзеля жывёлаў»  (PvdD - Partij voor de Dieren) прапанаваць стварэнне аналягічнай структуры ў сваёй краіне. Сама PvdD – маленькая партыя, якая мае толькі 2-х прадстаўнікоў у парлямэнце, аднак, ідэя знайшла падтрымку і ў шэрагах мацнейшых палітычных фракцыяў.

Апытанні паказваюць, што каля 60% грамадзянаў у Каралеўстве Нідэрлянды лічаць супрацьдзеянне жорсткасці ў абыходжанні з жывёламі «важнай справай».


Крыніцы:
http://www.spiegel.de/international/europe/animal-cops-dutch-police-to-be-guinea-pigs-on-unique-new-beat-a-747345.html

http://www.pawsforthenews.tv/1news/1featured-news/netherlands-create-animal-police-officers-to-act-against-animal-cruelty/

Чытайце таксама:
Прытулкі за мяжой. Амстэрдам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий