Любая пара, якая мае хатніх гадаванцаў і збіраецца ў бліжэйшай будучыні стаць бацькамі, пачынае непакоіцца наконт таго, як жа жывёлы ўжывуцца з малечай. На жаль, у вялікай колькасці выпадкаў, наслухаўшыся забабонаў ("жывёлам побач з дзіцем не месца", "малое нахапаецца хваробаў" і да т.п.) людзі адмаўляюцца ад гадаванцаў, і ў лепшым выпадку прыстройваюць іх знаёмым ці сваякам. А часцей за ўсё нясуць усыпляць ці проста выкідваюць, як непатрэбныя рэчы. Праз шэраг матэрыялаў у нашым блогу, мы стараемся паказаць, што дзеці, якія растуць побач з жывёламі - маюць насычанае і гарманічнае дзяцінства, і лепш засвойваюць такія важныя для чалавека якасці як дабрыня, спачуванне, любоў і адказнасць.
Знаёмцеся з досведам маладой мамы, і гаспадыні двух жывёлаў - коткі і сабакі.
У маю галаву ні на секунду ні прыходзіла думка аддаць гадаванца чужому чалавеку.
Першага сабаку (гэта была эрдэльтэр’ер Аліса) я завяла ў 11 год, пад чэснае слова маме, што буду сама клапаціцца й даглядаць. І я выконвала сваё абяцанне: бегала са школы на перапынках дадому пакарміць шчанюка, навучылася трымінгу з кніжкі, здала разам з ім нарматывы па дрэсіроўцы (нягледзячы на кпіны дарослых мужчын на дрэсіровачнай пляцоўцы, што смяяліся з хударлявай дзяўчынкі з касічкамі, якая цягнула на руках сабаку па буме - спэцыяльным дрэсіровачнам снарадзе, а сабака упіраўся ўсімі лапамі). Відавочна, менавіта тады нарадзілася ўсведамленне, што гэта – мая жывёла, мая адказнасць, гэта на ўсё жыццё.
Пасля смерці Алісы, у нас з'явілася спачатку беспародная пярэсценькая кругленькая котачка з дзіўным імем Шар. Істота бесканфліктная, беспраблемная, здаровая, прыгожая і зусім без шкодных звычак. Ідэал кашэчых паводзінаў, праўда.

А потым завялася бультэр'ерка Бэла, з шалёным тэмпераментам, шумная, вясёлая, энергічная - белая камета, якая бегае па сценах, падскоквае да столі, носіцца коламі, размётваючы ўсё на сваім шляху.

Падчас чакання дзіцяці я рыхтавалася да магчымых складанасцяў. Наконт коткі я не перажывала, надта гэта мілая і ціхмяная істота. А вось Бэла са сваімі скокамі, і бегатнёй, і пустабрэхствам... Скажам так, я чакала доўгай і упартай дрэсуры, працы, працы і працы. Пачала з таго, што навучыла яе самастойна заскокваць у ванну па камандзе, бо мне з жыватом было ўжо цяжка яе туды цягнуць, і выскокваць таксама па камандзе. Гуляючы, дазваляла суседзкім дзецям гладзіць сабаку, і ўражвалася, наколькі акуратна яна сябе паводзіць у дачыненні да іх – яна клалася жыватом на зямлю і мяцеліла хвастом, не спрабуючы падскокнуць. Гэта абнадзейвала :)

Калі мы прывезлі дачушку, Шар троху пабегала, пахвалявалася, і супакоілася. Лезьці ў ложачак да дзіцяці не стала, асаблівай цікаўнасці больш не выяўляла. Бэла... пераменаў проста не заўважыла.

Я думала: "Ну, добра, але дачка пачне поўзаць – будзе клопату". Аднак, ніякіх праблемаў не зьявілася. Ага, вось пачне малая хадзіць... – ізноў усё добра. Ну, вось Кіра пачне даставаць сабаку, буду глядзець – і зноўку нічога асаблівага не здараецца. Усё вырашальна, дачцы тлумачым, і сабаку тлумачым. Вучым малечу, што нельга цягаць за хвост, як трэба гладзіць, як чухаць за вушкам, і што котачка маленькая і слабая, яе крыўдзіць нельга.

Як нам весела на сумесных прагулках! Мы ходзім у бязлюдны лесапарк, і там адрываемся :)

Я перакананая, што ў маёй дачкі таксама будзе ўсведамленне, што жывёла – гэта сябар, які дорыць душэўную цеплыню ўзамен на клопат і любоў, і гэта назаўжды, пакуль гадаванец жыве.
Некалькі парадаў ад аўтаркі:
Кася Васільева
Чытайце таксама:
Дети и животные
Вусаты нянь
Откровения одного волонтера
Радасць для бацькоў і дзяцей: досвед маладой мамы, дзяцей і коткі Кавы
Знаёмцеся з досведам маладой мамы, і гаспадыні двух жывёлаў - коткі і сабакі.
У маю галаву ні на секунду ні прыходзіла думка аддаць гадаванца чужому чалавеку.
Першага сабаку (гэта была эрдэльтэр’ер Аліса) я завяла ў 11 год, пад чэснае слова маме, што буду сама клапаціцца й даглядаць. І я выконвала сваё абяцанне: бегала са школы на перапынках дадому пакарміць шчанюка, навучылася трымінгу з кніжкі, здала разам з ім нарматывы па дрэсіроўцы (нягледзячы на кпіны дарослых мужчын на дрэсіровачнай пляцоўцы, што смяяліся з хударлявай дзяўчынкі з касічкамі, якая цягнула на руках сабаку па буме - спэцыяльным дрэсіровачнам снарадзе, а сабака упіраўся ўсімі лапамі). Відавочна, менавіта тады нарадзілася ўсведамленне, што гэта – мая жывёла, мая адказнасць, гэта на ўсё жыццё.
Пасля смерці Алісы, у нас з'явілася спачатку беспародная пярэсценькая кругленькая котачка з дзіўным імем Шар. Істота бесканфліктная, беспраблемная, здаровая, прыгожая і зусім без шкодных звычак. Ідэал кашэчых паводзінаў, праўда.

А потым завялася бультэр'ерка Бэла, з шалёным тэмпераментам, шумная, вясёлая, энергічная - белая камета, якая бегае па сценах, падскоквае да столі, носіцца коламі, размётваючы ўсё на сваім шляху.

Падчас чакання дзіцяці я рыхтавалася да магчымых складанасцяў. Наконт коткі я не перажывала, надта гэта мілая і ціхмяная істота. А вось Бэла са сваімі скокамі, і бегатнёй, і пустабрэхствам... Скажам так, я чакала доўгай і упартай дрэсуры, працы, працы і працы. Пачала з таго, што навучыла яе самастойна заскокваць у ванну па камандзе, бо мне з жыватом было ўжо цяжка яе туды цягнуць, і выскокваць таксама па камандзе. Гуляючы, дазваляла суседзкім дзецям гладзіць сабаку, і ўражвалася, наколькі акуратна яна сябе паводзіць у дачыненні да іх – яна клалася жыватом на зямлю і мяцеліла хвастом, не спрабуючы падскокнуць. Гэта абнадзейвала :)

![]() |
Аўтар малюнка Дар'я Хмялеўцава |



Як нам весела на сумесных прагулках! Мы ходзім у бязлюдны лесапарк, і там адрываемся :)

Я перакананая, што ў маёй дачкі таксама будзе ўсведамленне, што жывёла – гэта сябар, які дорыць душэўную цеплыню ўзамен на клопат і любоў, і гэта назаўжды, пакуль гадаванец жыве.
Некалькі парадаў ад аўтаркі:
- абавязкова стэрылізуйце сваіх жывёлаў, гэта карысна ня толькі для іх здароўя, але і для захавання вашага жытла ў парадку і санітарнай чысціні;
- раз на год вакцынуйце жывёлаў ад вірусных захворванняў і шаленства;
- раз на 4-6 месяцаў давайце гадаванцам таблеткі ад глістоў, ці карыстайцеся спецыяльнымі кроплямі на карак.
- не хвалюйцеся аб праблемах, якія не існуюць. Дрэсіруйце сваіх гадаванцаў, гуляйце з імі. Шчаслівыя жывёлы робяць шчаслівымі сваіх гаспадароў і іх дзяцей!
Кася Васільева
Чытайце таксама:
Дети и животные
Вусаты нянь
Откровения одного волонтера
Радасць для бацькоў і дзяцей: досвед маладой мамы, дзяцей і коткі Кавы
Комментариев нет:
Отправка комментария