16 мая, 2016

Зніклы сабака вярнуўся да сваей гаспадыні праз 10 год

У 2006 годзе, калі Чарлі знік, яму быў усяго год. Гаспадыня Трэйсі Даў праз гады безвыніковых пошукаў, прыйшла да высновы, што сабака памёр. Але раптам праз 10 год пёс аб'явіўся за 400 кіламетраў ад свайго былога дома ў Брутане на поўдні штата Алабама.


Ветэрынарная клініка змагла ідэнтыфікаваць гаспадыню сабакі дзякуючы мікрачыпу, які яму калісьці быў імплантаваны. Ніхто ня ведае, дзе Чарлі знаходзіўся апошнія 10 год. Тым часам яго пыса пашарэла, а ў грудзёх з’явілася пухліна, якую, на шчасце, паспяхова выдалілі.




Даў думае, што Чарлі скралі з вальера каля яе дома, бо сабака - нямецкі караткашэрсны тэр'ер - вельмі папулярнай сярод паляўнічых парода.
"Гэта вельмі дарагі сабака, але для нас ен быў толькі хатнім гадаванцам. мы яго любілі і песцілі", кажа гаспадыня. Пасля таго, як Чарлі знік, Даў размясціла свае кантактныя дадзены ў адмысловай базе дадзеных у Інтэрнеце, дзе хатнія гадаванцы з мікрачыпамі знаходзяць сваіх гаспадароў ізноў ды вяртаюцца дамоў. Кожны раз пры змене месца жыхарства яна актуалізавала свае дадзеныя. Але не вельмі верыла, што зможа ўбачь Чарлі.

Але потым сабака быў знойдзены на лесвіцы царквы ў Брутане. Яго заўважыў мясцовы мужчына і паведаміў абаронцам жывёлаў. Валанцёры завезлі Чарлі да ветэрынара, дзе выявілі мікрачып. Пасля аперацыі шчаслівая гаспадыня забрала сабаку дадому – гэта была доўгая дарога дахаты.

Крыніца

Даведка:
Чыпіраванне жывёлаў - гэта працэс увядзенне пад скуру жывёлы мікрачыпа, які ўтрымлівае ўнікальны ідэнтыфікатар. Уяўляе з сябе інтэгральную мікрасхему памерам з рысавае зерне. Чыпіраванне з'яўляецца абавязковым у еўрапейскіх краінах, ЗША і ня толькі. Дазваляе хутка ці праз нейкі час знаходзіць згубленых жывёлаў і вяртаць гаспадарам знойдзеных гадаванцаў. Беларускія абаронцы жывёлаў настойвалі на тым, каб абавязковае чыпіраванне стала часткай законапраекта "Аб абароне жывёлаў" (законапраект на разглядзе), аднак, чыноўнікі выключылі гэты пункт з дакумента. 

Чыпіруйце сваіх жывёлаў! Гэта можна зрабіць у некалькіх ветэрынарных клініках Беларусі.



Комментариев нет:

Отправить комментарий